Два прадпрыемствы Беларускай цэментнай кампаніі заваявалі «сярэбраныя» знакі пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу «Лепшы будаўнічы прадукт года-2021»
Падведзены вынікі чарговага, 18-га па ліку, рэспубліканскага прафесійнага конкурсу «Лепшы будаўнічы прадукт года-2021». Сёлета, акрамя традыцыйнага дыплома, пераможцы атрымлівалі за 1-е, 2-е і 3-е месцы адпаведна «залаты», «срэбны» і «бронзавыя» знакі.
Самай папулярнай засталася намінацыя «Лепшы будаўнічы матэрыял (выраб) года»: на перамогу прэтэндавалі 30 заявак. У выніку дыпломы 2-й ступені і «сярэбраныя» знакі пераможцаў конкурсу атрымалі два прадпрыемствы Беларускай цэментнай кампаніі. Філіял «Наваполацкжалезабетон» ААТ «Крычаўцэментнашыфер» адзначаны за пясок прыродны для будаўнічых работ I і II класа, а філіял № 3 «Мінскі КСІ» ААТ «Беларускі цэментны завод» – за пліты бетонныя для тратуараў: клас бетону па трываласці В35.